Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Гэта сумленны, прыстойны, інтэлігентны чалавек, як кажуць, праўнук Каліноўскага"


Радыё Свабода Водгукі слухачоў – 4 студзеня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Спадар: ) “Чуў ад вас, што недзе ў вузкіх колах апазыцыя зноў абмяркоўвае свае адзеньні ў выбарчай кампаніі. Хацеў бы з гэтай нагоды прапанаваць нейкую дыскусію і асабіста прапанаваць сацыял-дэмакратам не перакладаць іх лёзунгі “Сильным – работа, слабым – забота!”, а дапоўніць яго, напрыклад, беларускім выразам, паколькі ў нас дзьвюхмоўе: “Сильным – работа, слабым – забота! Уладам – абнову, злачынцам – ахову!”

(Спадарыня: ) “Я падпісалася за Мілінкевіча Аляксандра, кандыдата ў прэзыдэнты. Ён працаваў у Горадні ў ВНУ, які я даўно скончыла. Лічу яго вартым званьня прэзыдэнта. Ён сумленны, прыстойны, інтэлігентны чалавек, як кажуць, праўнук Каліноўскага”.

(Спадар: ) “Радыё Свабода, я змагу паставіць подпіс толькі за кандыдата Аляксандра Мілінкевіча. І хачу яго павіншаваць з Новым Годам! Дай Бог яму ўсё, што ён задумаў – стаць прэзыдэнтам! А за Лукашэнку нават і блізка галасаваць ня буду!”

(Спадар: ) “Для Маладога Фронту і ня толькі ў выбарчаю кампанію хачу прапанаваць такі дэвіз: “Дынаміку – моладзі, стабільнасьць – моргу!”

(Спадарыня: ) “Давайце падвядзем вынікі амэрыканска-эўрапейскай ілжывай дэмакратыі. Першае, ў Югаславіі да цяперашняга часу няма парадку і спакою. Другое, Ірак заліты крывёю, а Буш ня ведае, як адтуль выбрацца. Трэцяе, Украіну Джордж Буш з Эўрасаюзам падвёў пад крымінальны артыкул: Юшчанка са сваім урадам стаў красьці газ.

Калі ласка, навучыцеся правільна размаўляць па-беларуску, калі хочаце людзей прымусіць палюбіць беларускую мову. Лічыце сябе знаўцамі беларускай мовы, а на самой справе нават не ўмееце скланяць назоўнікаў. Атрымліваецца не трасянка, а грымучая мова сьмехатворная. Лепей павучыцеся ў супрацоўнікаў дзяржаўнага каналу Беларусі.

А наконт выбараў не турбуйцеся. Наш народ ведае, каму даверыць свой лёс!”

(Анастас Семяновіч: ) “Вельмі шаноўныя гаспадыні і гаспадары Радыё Свабоды! Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка і яго урад абсалютна правы ў газавым канфлікце! Бальшавік Пуцін ня можа ўціхамірыцца, што прайграў выбары прэзыдэнту Ўкраіны, а цяпер думае, што зможа навярстаць пры выбарах у дэпутаты. Я ўпэўнены, што народ Украіны не запужаеш газам. Вы, шаноўны Віктар Юшчанка і ваш урад, хай палічаць па коштах рыначнай эканомікі ўсе пытаньні, то бок транзыт газу, база Севастопаля і іншыя пытаньні. Цяпер трэба Эўропе і Амэрыцы рабіць вынікі наконт Расеі і яе кіраўніка – бальшавіка Пуціна”.

(Яніна, Ліда: ) “Добрай раніцы, шаноўная Свабода! Зьбіраюць подпісы за кандыдата ў прэзыдэнты. Людзі, галасуйце за Зянона Пазьняка! Ён – патрыёт нашай Беларусі.

Хачу яшчэ сказаць, каб Масква ня лезла ў нашы выбары, каб забралі сваіх людзей з нашага кіраўніцтва. Мы больш у палярнай ночы жыць ня можам! Намі павінен кіраваць Захад, а не Масква!

Не даюць газу Ўкраіне. Вінаватая Масква, мы гэта разумеем!”

(Спадар: ) “Вашае радыё вельмі актыўна абмяркоўвае, апытвае людзей наконт адносінаў Украіны і Расеі адносна газу. Людзі, якія давалі вам інтэрвію, ня ў курсе справы. Гэта пытаньне трэба падзяліць на два моманты.

Першы момант, калі б Украіна ўжывала газ толькі для сябе, гэта была б адна размова. А Ўкраіна бярэ з Расеі танны газ і перапрадае яго, спэкулюе! Вось пра што размова ідзе!

Другое. Гэта іншая дзяржава. Расея прапанавала ім 160 даляраў за куб. Нармальны кошт, амаль такі самы, які Расея прапаноўвала ўсім былым нашым брацкім рэспублікам, 110 і болей. А Ўкраіна – магутная дзяржава, таму Расея і прапанавала пасільныя 160 даляраў. А яны закапрызьнічалі, яны разбалаваныя, яны прызвычаіліся за 50 даляраў газ купляць!

Цяпер хачу сказаць наконт газу, які нам прадаюць, Беларусі. Беларусі прадаюць па вядомых прычынах, бо тут ёсьць доля Расеі і г.д. Усё нармальна. І калі амэрыканцы крычаць, што быццам бы “Аляксандар Рыгоравіч апошні дыктатар, таму ня трэба, каб яму Расеі газ прадавала”, я скажу проста, што яны крычаць, а ў Туркмэніі, дзе сапраўды дыктатар, дзе пажыцьцёвы цар, хан, дык там яны пабудавалі базу, плацяць яму, і пляваць яны хацелі, дыктатар ён ці не дыктатар! І ніякіх двайных стандартаў у амэрыканцаў няма! Нахабныя яны, дзе хочуць, там і крычаць! І ня трэба падвываць ім! Аляксандар Рыгоравіч стараецца ў імя народу беларускага, дзеля народу беларускага вось гэты газ бярэ. І дзякуй Богу, што газ нам такі прадаюць, інакш бы кошты за камунальныя паслугі яшчэ ў два разы даражэйшыя былі!”

(Мікола Канаховіч: ) “Паважанае беларускае Радыё Свабода! Яшчэ старажытныя мудрацы казалі: “Вітацца, віншаваць альбо выказваць добрыя пажаданьні патрэбна гэта рабіць шчыра ад чыстага сэрцу. А калі ня хочаш быць шчырым, дык лепей наогул не вітайся, не віншуй, нічога не жадай”. Тут маецца на ўвазе родная мова таго ці іншага народу, бо няшчырасьць – горш за абразу. А яшчэ апостал Павал казаў: “Калі я малюся на чужой мове, дык хоць дух мой і моліцца, але розум застаецца бяз плоту”.

Адсюль вынікае, што так назоўныя навагоднія віншаваньні Лукашэнкі беларускаму народу на мове чужой краіны, на чужой мове – гэта не віншаваньне, а ганебная абраза беларускага народу, гэта плявок у твар 10-мільённаму беларускаму народу.”

(Раіса Мікалаеўна, Магілёў: ) “Пры зборы подпісаў за адзінага кандыдата сутыкнулася з такімі праблемамі. Прыхільнікі Лукашэнкі ставяцца вельмі агрэсіўна: і не запросяць зайсьці, і на крык пераходзяць. Людзі, якія ўсё ж такі гатовыя альтэрнатыву бачыць, больш добразычлівыя, запрашаюць, выслухоўваюць...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG