Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Манёнак: “Танны газ — як наркотык для беларускай эканомікі”


Радыё Свабода Аглядальніца штотыднёвіка “Белорусы и рынок” Тацяна Манёнак лічыць, што ў газавай вайне абедзьве краіны, Украіна і Расея, захавалі твар. Украіна, адрозна ад Беларусі, ня цалкам залежыць ад паставак расейскага газу — амаль палову яна атрымлівае зь Сярэдняй Азіі, а таксама частку газу здабывае сама. Але трэба мець на ўвазе, што ўвесь газ паступае праз расейскую тэрыторыю.

(Манёнак: ) “Рэч у тым, што расейскі бок пагадзіўся даць магчымасьць для транзыту гэтага газу з краінаў Сярэдняй Азіі. Гэта туркмэнскі і казахстанскі газ. Гэты газ больш танны. І калі гэты аб’ём сярэднеазіяцкага газу нейкім чынам разбавіць расейскім газам, коштам 230 даляраў, то і атрымліваецца на выхадзе 95. Рэч у тым, што гэты канфлікт трэба было ўжо вырашыць неяк і Ўкраіне, і Расеі”.

Паводле Тацяны Манёнак, расейскія ўлады спадзяваліся прымусіць Украіну капітуляваць, але яны не разьлічвалі, што газавая вайна ўзмацніць антырасейскія настроі.

(Манёнак: ) “Гэта будзе нейкі штуршок да больш сур’ёзных рынкавых пераўтварэньняў ва Ўкраіне. Таму што танны газ пэўным чынам разбэшчвае, дае магчымасьць адкласьці рэформы ў эканоміцы. Мы бачым гэта па Беларусі. Танны газ — як наркотык для беларускай эканомікі, і савецкая эканоміка амаль што захавалася ў Беларусі. Украіна, эканоміка яе будзе разьвівацца больш хуткімі тэмпамі”.

Гл. таксама • Чым скончыўся расейска-ўкраінскі газавы крызіс? • Заходнія СМІ ў газавым канфлікце вінавацяць Расею
XS
SM
MD
LG