Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народная воля”: Беларусь штогод даруе Расеі 750 мільёнаў даляраў


Радыё Свабода Агляд некаторых выданьняў недзяржаўнага друку

Сёньня “Народная воля” выйшла на васьмі старонках. Аб”яднаныя першы і другі нумары 2006-га году. Галоўную тэму падказаў чытач Сяргей Краўцоў. Зь алоўкам у руках ён перачытаў стэнаграму інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі “Российской газете”. Паводле лічбаў, Беларусь сёлета падаруе Расеі 750 мільёнаў даляраў.

“На якія крокі Вы гатовы пайсьці, каб перамагчы на будучых прэзыдэнцкіх выбарах?”. На пытаньне “Народная волі” непасрэдна адказваюць патэнцыйныя кандыдата ў прэзыдэнты: Вайтовіч, Казулін, Мілінкевіч, Пазьняк, Фралоў.

У рубрыцы “Дэмакратыя па-беларуску” - артыкул старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных сілаў Аляксандра Ярашука. Аўтар разважае пра цяперашні стан вышэйшай улады і яе галінаў.

Да ўдзелу ў новай кампаніі па абароне правоў падпісчыкаў “Народнай волі” заклікае праваабаронца Ігар Леднік. Падрабязнасьці – у рубрыцы “Да ўвагі ўсіх!”.

Ад сёньня жыхары Баранавіцкага рэгіёну пачынаюць атрымліваць альтэрнатыўным чынам выданьні, якія рыхтуе выдавецкі Дому «Intex-press». Пра варыянты выжываньня пасьля так званай зачысткі незалежнага друку распавядае Алесь Белы.

(Белы: ) “У Баранавічах большасьць накладу, які быў каля 19 тысяч, прадаецца. У нас каля 80 кропак продажу. А падпіскі дзяржаўнай няма. Толькі ў Нясьвіжы яна захавалася. У Пінску, Ляхавічах, Ганцавічах адносна ўсё нармальна. У нас ёсьць сыстэма ўласнага распаўсюджваньня. Прыкладаем усе намаганьні, каб людзі газэты атрымлівалі”.

Паведаміў журналіст зь Баранавічаў Алесь Белы. Заўтра ў аглядзе Радыё Свабода – пра стан незалежнага друку Меншчыны.
XS
SM
MD
LG