Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Марціновіч: "Імавернасьць нерэгістрацыі Мілінкевіча вельмі вялікая"


Радыё Свабода Ці зарэгіструюць Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь? На пытаньне адказвае палітычны аглядальнік “Белгазеты” Віктар Марціновіч.

(Марціновіч: ) "Трэба адказваць аналітыкам і грамадзтву ў цэлым – што рабіць, калі Мілінкевіча не зарэгіструюць?

І трэба быць падрыхтаванымі да таго, што яго не зарэгіструюць. Я лічу, што існуе вельмі вялікая імавернасьць гэтага. На гэта паўплывае адзін фактар – ягоная перадвыбарчая актыўнасьць у гэты тэрмін, які адпушчаны на збор подпісаў.

Калі ягоная актыўнасьць у працы з насельніцтвам застанецца такой жа, якой была дагэтуль, ёсьць вельмі вялікая імавернасьць, што яго не зарэгіструюць, бо ён стане яшчэ больш папулярным, яшчэ больш узмацніць свае пазыцыі.

Я не ідэаліст і не лічу, што за той тэрмін, які застаецца, ён здолее стаць настолькі папулярным, каб перамагчы Лукашэнку, але ж ён будзе ўжо сапраўды небясьпечны для цяперашняга кіраўніка дзяржавы.

Другі фактар, які ўлада мае на ўвазе, калі для сябе адказвае на гэтае пытаньне – гэта тое, што адбудзецца пасьля выбараў.

Мне, напрыклад, зусім нецікава, што будзе адбывацца ў Беларусі 19 сакавіка. Я гэта ведаю – пераможа Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка. Мне цікава, што будзе адбывацца ў краіне пасьля 19 сакавіка.

І вось сцэнар нерэгістрацыі Мілінкевіча блякуе і робіць адназначна незьдзяйсьняльным сцэнар "аранжавай" рэвалюцыі.

Таму я і лічу, што імавернасьць нерэгістрацыі Мілінкевіча вельмі вялікая". (Чытаць поўны тэкст перадачы)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG