Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Палескі: "Пытаньне рэгістрацыі Мілінкевіча застаецца адкрытым"


Радыё Свабода Ці зарэгіструюць Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь? На пытаньне адказвае палітоляг Янаў Палескі.

(Палескі: ) "Я лічу, гэта як раз той выпадак, калі прагноз зьяўляецца няўдзячным заняткам. На мінулых выбарах у гульні былі пакінутыя чатыры кандыдаты – Лукашэнка, Гайдукевіч, Ганчарык і Домаш.

Зараз можна было б прагназаваць падобную карціну – Лукашэнка, Гайдукевіч, Мілінкевіч, калі б мы ня ведалі, што цяперашняя сытуацыя істотна адрозьніваецца ад 2001 году.

Сёньня ўлада ня ставіць перад сабой задачу выкананьне правілаў дэмакратычнага тэатру, і такім чынам пытаньне рэгістрацыі Мілінкевіча застаецца адкрытым.

Тым ня менш кандыдату пераменаў выконваць сваю ролю незалежна ад таго, ці будзе ён заставацца ў гульні ці – не.

Ён павінен паводзіць сябе так, нібыта зь ім нічога не адбываецца, гуляць ролю кандыдата пераменаў нават пасьля выбараў. Мне здаецца, што памылкай апазыцыі на мінулых выбарах было тое, што прайграўшы на выбарах, яна зрабіла выгляд, што прайграла, яна перастала гаварыць ад імя тых людзей, якія галасавалі супраць і якія ў выніку не былі аніяк прадстаўленыя ва ўладзе". (Чытаць поўны тэкст перадачы)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG