Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газавы канфлікт Расеі і Ўкраіны – дзень трэці


Радыё Свабода Расея сёньня адрынула абвінавачаньні з боку Кіеву ў тым, што шляхам эканамічнага ціску і высокіх цэнаў на газ яна спрабуе дэстабілізаваць сытуацыю ва Ўкраіне.

Раней намесьнік міністра замежных спраў Ўкраіны Антон Бутэнка заявіў, што Масква хоча сілавым шляхам прывесьці да краху ўкраінскую эканоміку. Антон Бутэнка дадаў, што гэтак як і іншыя імпэрыі, Расея раней ці пазьней – разваліцца.

Прадстаўнік расейскага МЗС Міхаіл Камынін назваў абвінавачаньні з боку Ўкраіны “непрымальнымі і беспадстаўнымі”.

Прадстаўнікі Ўкраіны і Расеі маюць намер працягнуць сёньня перамовы ў справе паставак газу. Рознагалосьсі ў пытаньні цаны на газ для Ўкраіны ўжо нэгатыўна адбіліся на пастаўках расейскага газу ў краіны цэнтральнай і заходняй Эўропы, якія фіксуюць зьніжэньне ціску ў трубе.

Прэм’ер Расеі Міхаіл Фрадкоў заклікаў Эўразьвяз аказаць ціск на Кіеў, каб гарантаваць бесьперашкодны транзыт газу праз тэрыторыю Ўкраіны.

***

Тым часам "Газпром" перакрыў кран і ў кірунку Малдовы. Прэзыдэнт Туркмэністану Сапармурат Ніязаў прапанаваў Малдове пачаць перамовы ў справе паставак туркмэнскага газу. У адмысловай тэлеграме на імя прэзыдэнта Малдовы Ўладзімера Вароніна Ніязаў напісаў, што Туркмэністан гатовы пастаўляць неабходную колькасьць газу на кантрактнай аснове Малдове, Украіне ды іншым краінам. З нядзелі Расея прыпыніла пастаўкі газу ў Малдову пасьля таго, як Кішынёў не пагадзіўся на павялічэньне "Газпромам" цэнаў на газ ўдвая, у параўнаньні з 2005 годам.

Гл. таксама • "Пуцін грае ролю кіраўніка "Газпрому", а не прэзыдэнта Расеі"
XS
SM
MD
LG