Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штампік на выезд за мяжу можна атрымаць за 15 дзён


Радыё Свабода З пачатку 2006 году ў органах унутраных спраў Беларусі напалову (да 15 дзён) скарачаецца тэрмін разгляду заяваў грамадзянаў аб часовым выезьдзе за мяжу. Адпаведнае распараджэньне напярэдадні навагодніх сьвятаў было падпісана ў МУС краіны.

Яшчэ ў верасьні 2002 году Канстытуцыйны суд вынес заключэньне, у адпаведнасьці зь якім органам выканаўчай улады было прапанавана не пазьней за 31 сьнежня 2005 году стварыць сыстэму ўліку, якая дазволіць выкарыстоўваць агульнаграмадзянскі пашпарт у якасьці дакумэнту для выезду за мяжу без прастаўленьня дазвольнай адзнакі – штампу "выезд ва ўсе краіны сьвету", які быў прызнаны антыканстытуцыйным.

Летась урад зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд з просьбай аб падаўжэньні тэрміну дзеяньня гэтага дазвольнага штампу.

Суд задаволіў просьбу, аднак прапанаваў на пэрыяд захаваньня адзнак у пашпартах для выезду за мяжу прыняць дадатковыя меры па спрашчэньні парадку іх прастаўленьня.

У сувязі з гэтым міністэрства ўнутраных справаў прыняла рашэньне аб скарачэньні тэрміну разгляду заяваў.
XS
SM
MD
LG