Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром" адключыў падачу газу і ў Малдову


Радыё Свабода Зь сёньняшняга дня расейскі канцэрн “Газпром” спыніў пастаўкі газу таксама і ў Малдову. Паміж “Газпромам” і Малдовай, як і ў выпадку з Украінай, адсутнічае кантракт на пастаўкі газу.

Сёньня прэзыдэнт Малдовы Ўладзімер Варонін на пасяджэньні апэратыўнага штабу па праблемах энэргетычнай бясьпекі заявіў, што “цана ў 160 даляраў за тысячу кубамэтраў не зьяўляецца рынкавай, і таму Малдова працягне перамовы з расейскімі пастаўшчыкамі”.

Малдоўскі лідэр мяркуе, што “паводзіны расейскага боку сьведчаць пра пазаэканамічную матывацыю крокаў, якія робяцца”.

Да апошняга часу Малдова купляла ў “Газпрому” газ па цане 80 даляраў за тысячу кубамэтраў. У адрозьненьні ад Украіны і, дарэчы, ад Беларусі ў Малдове “Газпром” валодае кантрольным пакетам сумеснага газатранспартнага прадпрыемства “Малдовагаз”.

Сёньня адбылася тэлефонная размова паміж прэзыдэнтамі Малдовы і Ўкраіны Ўладзімерам Вароніным і Віктарам Юшчанкам. Падчас яе Юшчанка заявіў, што Ўкраіна дапаможа Малдове газам з ўласнага газавага балянсу.

Гл. таксама • Газавая вайна Ўкраіны і Расеі – дзень другі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG