Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларусы адсьвяткавалі Новы год?


Радыё Свабода Апытаньне “Свабоды”: як беларусы адсьвяткавалі Новы год і чаго чакаюць ад 2006 году? На другі дзень новага году гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Як вы адсьвяткавалі Новы год і чаго чакаеце ад 2006-га? Якія спадзяваньні?”

(Спадар: ) “Спадзяваньні радасьці й шчасьця. Добрага жыцьця”.

(Спадарыня: ) “Добра адсьвяткавала — як заўсёды, дома са сваёй сям’ёй. Ялінка была, добры настрой, добры стол, і чакаем ад Новага году самага лепшага”.

(Спадар: ) “Сустракаў са сваімі роднымі й спадзяюся на самае лепшае”.

(Дзяўчына: ) “Зь сябрамі. І спадзяюся, што 2006 год будзе лепшы за 2005. Можа, адбудуцца нейкія зьмены”.

(Пэнсіянэр: ) “Адзначылі добра ўсёй сваёй сям’ёй. Новы год жа — сямейнае сьвята. Пажадалі ўсім родным, знаёмым шчасьця, здароўя. Пажадалі, каб усё кепскае засталося ў 2005 годзе. А ў 2006-м каб усё ва ўсіх было добра”.

(Курсант унутраных войскаў: ) “Жадаю, каб добра прайшлі выбары. Каб галасаваньне было сумленным, дэмакратычным. А таксама паляпшэньне быту ў нашай краіне, падвышэньня заробкаў і пэнсіяў”.

(Спадар: ) “Добра адсьвяткаваў. Ёсьць надзея, што надыдзе нейкі пералом і Новы год прынясе больш радасьці. Людзі стануць весялейшымі, будуць упэўненыя ў жыцьці”.

(Спадар: ) “Сьціпла адзначылі Новы год. Хочацца, каб было лепей, чым у гэтым годзе”.

(Спадарыня: ) “Я адзначала Новы год разам са сваімі роднымі і сябрамі. Чакаю стабільнасьці ў заробках, у працы. Спадзяюся, што тое ж чакае ўсіх нашых грамадзянаў”.

(Хлопец: ) “Вельмі добра сустрэлі. Спачатку ў сямейным коле, а потым ужо зь сябрамі пайшлі на дыскатэку”.

(Хлопец: ) “Чакаю ад 2006 году нечага важнага, што можа зьмяніць жыцьцё”.

(Спадар: ) “Адзначылі ў сяброў. Весела было. У гэтым годзе ўсё, відаць, будзе лепей”.

(Спадарыня: ) “Цудоўна сустрэлі, чакаем посьпехаў. Чакаю добрых выбараў”.

(Спадарыня: ) “Нядрэнна сустрэла на працы. Чакаюцца вялікія перамены да лепшага”.

(Спадарыня: ) “Вельмі добра адсьвяткавалі, чакаем усяго самага лепшага”.
XS
SM
MD
LG