Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Старыкевіч: “У грамадзтве запанавала атмасфэра халоднай вайны”


Радыё Свабода Якія падзеі 2005 году былі найбольш значнымі ў жыцьці краіны? Што ацэніце як станоўчае і адмоўнае? Якія пэрспэктывы чакаюць Беларусь? На гэтыя пытаньні адказвае рэдактар незалежнай газэты “Салідарнасць” Аляксандар Старыкевіч.

(Старыкевіч: ) “Нейкую падзею нумар адзін вылучыць досыць складана — ці то станоўчую, ці то адмоўную. Хутчэй, варта гаварыць пра тэндэнцыі, і найбольш радаснай падзеяй у 2005 годзе, на маю думку, сталася зьяўленьне добрых беларускіх кніг. Гэта і першы том энцыкляпэдыі “Вялікае Княства Літоўскае”, і Рыгора Барадуліна “Ксты”, і ў “Беларускім кнігазборы” — “Францішак Аляхновіч”, “Рыгор Крушына”. Словам, усё гэта ці ня лепшае, што прынёс гэты год. А найгоршае — гэта, пэўна, тое, што ў грамадзтве запанавала атмасфэра халоднай вайны — тое, што, здавалася, сышло назаўжды. Але цяпер высьвятляецца, што мы зноў у коле ворагаў, у тым ліку, нашых найбліжэйшых суседзяў. Ствараюцца ўсялякія перашкоды для грамадзянаў у справе кантактаў з замежжам, паездак грамадзянаў на Захад і ў ЗША. І гэта, пэўна, найгоршае”.

(Карэспандэнтка: ) “Якой вам бачыцца будучыня? Якія маеце спадзяваньні?”

(Старыкевіч: ) “Я не чакаю вялікіх цудаў ад 2006 году, але хацелася б спадзявацца на тое, што надыдзе момант, калі нашая апазыцыя (я маю на ўвазе ня толькі палітычную, але і грамадзкую апазыцыю) нейкім чынам дасягне пералому — і спачатку ва ўласнай сьвядомасьці нават. Бо пакуль што я яго, па шчырасьці, не назіраю. Пэўна, патрэбна, каб мы дасягнулі самога дна, а толькі пасьля пачалі ўздымацца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG