Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы актывіст руху прадпрымальнікаў А.Макаеў


Яго затрымалі ў офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў у Серабранцы.


Вячаслаў Сіўчык паведаміў Радыё Свабода, што Алесь Макаеў увайшоў у офіс са сваімі знаёмымі. Але там ён убачыў некалькіх супрацоўнікаў міліцыі. Яму забаранілі выйсьці з кватэры, а таксама карыстацца мабільным тэлефонам.

Ня выключана, што ў офісе пачаўся ператрус. Міліцыянты шукаюць улёткі з заклікам прыйсьці 10 сьнежня на Кастрычніцкую плошчу.
XS
SM
MD
LG