Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя беларускай апазыцыі сустрэлася з Бушам


Сёньня адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускай апазыцыі з прэзыдэнтам ЗША Дж.Бушам. Замест заплянаваных 40 хвілін размова доўжылася гадзіну.


Як паведаміла прэсавая служба Аляксандра Мілінкевіча, беларуская дэлегацыя правядзе таксама прэсавую канфэрэнцыю ў офісе Радыё Свабода, пазьней будзе тэлемост з прэзыдэнтам радыё Джэфры Гедмінам. Вечарам заплянаваная сустрэча зь беларускай дыяспарай.

Нагадаем, учора ў Кангрэсе ЗША прайшлі спэцыяльныя слуханьні “Беларусь: ад дыктатуры да дэмакратыі”, а таксама адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Фонда Джорджа Маршала, з дырэктарам Міжнароднага рэспубліканскага інстытута ЗША Лорнам Крэйнэрам, з супрацоўнікамі нацыянальнага Фонда падтрымкі дэмакратыі і паслом Германіі ў ЗША Кляўсам Шарыётам.

У склад дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі ўваходзяць Эніра Браніцкая, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч, Аляксандар Мілінкевіч, Павал Севярынец і Зьміцер Хведарук
XS
SM
MD
LG