Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны адказны супрацоўнік Мінабароны


З санкцыі вайсковай пракуратуры арыштаваны падпалкоўнік Мінабароны, які адказваў за пастаўкі войсковай вопраткі. Гэта пацьвердзілі ў прэсавай службе Міністэрства абароны, але прозьвішча арыштаванага не паведамілі.


Афіцэр абвінавачваецца ў лабіраваньні за грошы інтарэсаў камэрцыйнай фірмы, якая пастаўляла гальштукі для афіцэрскай формы. Паводле вайсковай пракуратуры, страты вымяраюцца сумай большай за 40 мільёнаў рублёў.

Гэта ня першы за апошнія гады карупцыйны скандал ў Мінабароны.

У траўні да 11 гадоў зьняволеньня быў асуджаны палкоўнік Уладзімер Талай, які камандаваў ўправай ракетна-артылерыйскага ўзбраеньня Мінабароны і паводле суду за грашовую ўзнагароду танна прадаў камэрсантам вайсковыя аўтамабілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG