Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Начная аБЛОГа 5 сьнежня


Блогер l-u-f-t зьвяртае ўвагу на такую навіну агенцтва БелаПАН: у Цэнтры разьмяшчэньня мігрантаў у Берасьці знаходзіцца 32-гадовы грамадзянін Швайцарыі. Замежнік прыехаў у Беларусь на аўтамабіле “Жыгулі” праз пункт пропуску Варшаўскі мост 28 лістапада і паведаміў памежнікам пра тое, што хоча атрымаць статус уцекача”. L_u_f_t называе гэта “яшчэ адной ашаламляльнай перамогай беларускай мадэлі”. Чытачы блогу камэнтуюць:

“Мяркую, у Навінках яму нават від на жыхарства дадуць”.

“Са Швайцарыі ў Беларусь? На “Жыгулях”? Гэта ж якім трэба быць няўдачнікам...”

“Можа быць у Швайцарыі пачаліся рэпрэсіі супраць уладальнікаў “Жыгулёў”?”

На форумах пішуць: “У сёньняшнім “Вечернем Бресте» на гэтую тэму быў артыкульчык, дык вось чытую: «...у Беларусь ён прыехаў з Польшчы на аўтамабілі «Жыгулі»... Паведаміў беларускім памежнікам, што мае намер папрасіць палітычнага прытулку... Згодна з глыбокім перакананьнем замежніка, Беларусь, Вэнэсуэла, Куба – гэта найлепшыя ў сьвеце дзяржавы... У аўто былі асабістыя рэчы і збор твораў правадыра ўсясьветнага пралетарыяту Ўладзімера Леніна...”

У суполцы Жывога Журналу minsk_by студэнты абмяркоўваюць такую праблему: ці можна ў бібліятэках менскіх ВНУ падлучаць ноўт-букі да электрычнай сеткі? Нехта Lithvin скардзіцца, што ў тэхнічным унівэрсітэце гэта забаронена. Іншыя камэнтары:

“Вельмі шкоднае выпраменьваньне гэтых ноўт-букаў, калі яны да сеткі падлучаныя! Элекрычнасьць трэба эканоміць, пакуль ядзерную станцыю не пабудавалі!”

“Чарговае трызьненьне. А за сьвятло лямпачак з наведнікаў грошы яшчэ не здымаюць?”

“У мэдычным разэткі заклейваюць, каб студэнты мабільнікі не сілкавалі”.

На форумах парталу TUT.by абмяркоўваюць навіну: у Менску зьявіцца свой акіянарыюм і дэльфінарый. Яго пабудуюць на тэрыторыі заапарку. Што пра гэта думаюць удзельнікі форумаў:

“Пачнуць будаваць дэльфінарый, а зноў атрымаецца лядовы палац”.

“Няхай лепей гэта, чым гадзіньнікі, фантаны, бібліятэкі, лядовыя палацы, гэтак званыя гарналыжныя курорты ў горных мясцовасьцях нашай краіны”.

“Абавязкова пры дэльфінарыі трэба пабудаваць казыно, рэстарацыю й саўну”.

«А мне дэльфінаў шкада».

А наведнікі сайту Generation.by абмяркоўваюць артыкул пад назвай “Сэкс, мяса й шакаляд разьвіваюць інтэлект”. Ня ўсе, хто прачытаў артыкул, згодныя з такімі ідэямі:

“Я тут са знаёмымі вегетарыянцамі абмеркавала дасьледаваньне й прыйшлі да высновы, што яно недастаткова абгрунтаванае...»
«Ну, наконт мяса згодная - нейкая слабаватая аргумэнтацыя. А вось сэкс і шакаляд - па-мойму падводку навуковую файную далі».
«Ага-ага. У мяне сябра ад нараджэньня вегетарыянец (бо нарадзіўся ў сям'і вегетарыянцаў), дык мне наадварод толькі падаецца, што ён ад гэтага больш bright як кажуць – сьветлая галава».
«А калі спалучаць сэкс з ужываньнем мяса ў шакалядзе. Мам, пап, хрум хрум...»

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.

XS
SM
MD
LG