Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: “Трэба вызваляць палітвязьняў”


Belarus - Vox Populi Generic Icon, 05Dec2007

Belarus - Vox Populi Generic Icon, 05Dec2007

Спадар: “Абавязкова трэба вызваляць іх з гэтых турмаў! Трэба выконваць дванаццаць пунктаў Эўразьвязу! Нас у Эўропе са сваімі парадкамі ніхто не чакае, таму трэба вызваляць палітвязьняў”.

Спадарыня: “Мне ўсё роўна — я ў гэтыя справы ня лезу”.

Спадар: “Я думаю, няхай сядзяць: трэба, каб была дысцыпліна. Трэба, каб ім 58 артыкул прышылі, як было пры Сталіне”.

Спадар
: “Да патрабаваньняў Эўразьвязу трэба дадаць яшчэ патрабаваньні аб’яднаных дэмакратычных сілаў пра вызваленьне палітвязьняў”.

Спадар: “Калі заслужылі, няхай сядзяць”.

Спадарыня: “Эўразьвяз ставіць гэтае пытаньне пра вызваленьне вельмі правільна. Чалавек не павінен сядзець у турме за свае палітычныя перакананьні”.

Спадар: “Колькі можна саджаць, трэба выпускаць усіх!”

Спадар:
“Калі б ведаў падрабязнасьці, а так як я магу сказаць”.

Спадар: “Выпускаць іх трэба, каб ня быць такім дыктатарам, як цяпер. А як жа інакш? Людзі ні за што сядзяць. Яны супраць Лукашэнкі, дык ён іх засадзіў спэцыяльна”.

Спадар
: “ Няхай сядзяць яшчэ столькі, няхай ня лезуць, куды ня трэба. А то Казулін лезе ў прэзыдэнты. Хто ён такі? Калгасьнік!”

Спадар:
“Трэба выпускаць! Што гэта за ўлада без апазыцыі? У любой краіне ёсьць апазыцыя. Гэта ж — дэмакратыя”.

Спадар: “Гэта — выдатныя людзі, нашы беларусы, якія змагаліся за нашу беларускую рэчаіснасьць. Тое, што ім інкрымінуецца, я думаю, ня мае пад сабой рэальнай глебы”.
XS
SM
MD
LG