Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскую прадпрымальніцу выклікаюць у міліцыю


Гомельскія прадпрымальнікі а 12 гадзіне меліся сустрэцца ў кавярні і абмеркаваць свае дзеяньні напярэдадні мітынгу прадпрымальнікаў, прызначанага на 10 сьнежня.

Міліцыянты заблякавалі ўваход у кавярню, а перад будынкам аблвыканкаму выставілі ачапленьне з супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Прадпрымальнікі лічаць, што ўлады зрабілі гэта з мэтай не дапусьціць у будынак прадпрымальнікаў.

Тым часам каля прыватнага дома, дзе жыве сябра Каардынацыйнай Рады прадпрымальнікаў Ірына Каменская, стаялі дзьве патрульныя машыны. Міліцыянты абышлі яе суседзяў. Яны цікавіліся, калі тая бывае дома і чым займаецца. Нарэшце яны ўручылі ёй позву ў міліцыю.

Ірына Каменская лічыць, што міліцыянты атрымалі загад скласьці на яе пратакол за якое-небудзь адміністрацыйнае правапарушэньне, каб ня даць ёй магчымасьці трапіць у Менск на акцыю прадпрымальнікаў.

Раней, 30 лістапада, міліцыянты затрымлівалі Ірыну на гомельскай трасы. У багажніку машыны знайшлі ўлёткі з заклікам выйсьці 10 сьнежня на Кастрычніцкую плошчу Менску.
XS
SM
MD
LG