Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ю.Губарэвіч: “Наш сьцяг асьвятляе дарогу ў цемры»


Першую сэрыю флікераў з выявай нацыянальнага сьцягу выпусьцілі актывісты незарэгістраванага руху «За Свабоду», які ачольвае Аляксандар Мілінкевіч. Такім спосабам яны падтрымалі акцыю ДАІ, што праводзіцца дзеля бясьпекі пешаходаў. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Руху.

Юрась Губарэвіч -- намесьнік старшыні Руху перакананы, што флікеры паспрыяюць бясьпецы на дарогах:

“Мы ня хочам, каб беларусы гінулі пад коламі аўтамабіляў. Яны мусяць быць бачнымі ў цемры. Таму мы і замовілі першую партыю флікераў. Выраблена некалькі соцень сьвятлоадбівальных элемэнтаў. Флікеры будуць распаўсюджвацца бясплатна праз сетку нашых актывістаў пераважна ў рэгіёнах. На іх ёсьць нацыянальная сымболіка. Наш нацыянальны сьцяг мусіць асьвятляць дарогу і ў цемры”.

Флікер выраблены ў выглядзе ромбавіднага бралка, на адным баку якога разьмешчана выява нацыянальнага сьцягу, а на другім – сымбаль Руху “За Свабоду”. Яго можна будзе мацаваць на заплечніку ці вопратцы.


XS
SM
MD
LG