Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Немцы зьнялі званы"


Ранішні агляд незалежнага беларускага друку.

Газэта “Вечерний Бобруйск” паведамляе пра юбілей бабруйскай школы, якой сёлета споўнілася 70 гадоў. На сьвята прыяжджала выпускніца Лідзія Ярмошына, міністар лёгкай прамысловасьці Эдуард Нарышкін ды іншыя вядомыя цяпер у грамадзтве асобы.

Рэдакцыя газэты правяла круглы стол з прадпрымальнікамі і прадстаўнікамі адміністрацыі. Усе мелі магчымасьць выказаць свае думкі. У Бабруйску некалькі гандлёвых цэнтраў. Сотні прадпрымальнікаў ад 1 студня могуць пазбавіцца працы.

“Дзе схаваны “Юзэф”? Пад такім загалоўкам аўтар публікацыі “Вольнага Глыбокага” дасьледуе пытаньне, дзе знакаміты звон, які празвалі “Юзэфам”. У 1937 годзе звон быў адліты і падараваны гораду на знак памяці маршала Юзэфа Пілсудскага, які нарадзіўся на Віленшчыне. Ён часта наведваў Глыбокае, а ягоныя сваякі валодалі маёнткам Моцар.

Гаворыць рэдактар “Вольнага Глыбокага” Ўладзімір Скрабатун:

“Потым пачалася Другая сусьветная вайна. Немцы загадалі зьняць званы. Немцы прыйшлі забіраць званы, а іх няма. Паводле мясцовага паданьня немцы расстралялі тых людзей, якія здымалі званы. Але застаўся адзін сьведка. Ён быў маладзейшы і потым зьехаў у Польшчу. У 70-я гады ён прыяжджаў у Глыбокае і казаў мясцовым уладам, што трэба адшукаць звон. А тады ў 70-я царкву і касьцёл хацелі, ўвогуле, зносіць. Цяпер новы ксёндз Мечыслаў кажа, што трэба шукаць гэты звон”.

У Глыбокім для касьцёлу спатрэбілася пабудаваць парафіяльны дом. Сьвятары пачалі шукаць месца. Але мясцовыя жыхары прыгадалі, што раней на месцы крамы стаяла плябанія, пабудаваная ў стылі барока. Захаваліся фотаздымкі будынку. Ці падтрымаюць мясцовыя ўлады ідэю адрадзіць архітэктурны воблік? Ці захаваецца для будучыні стары горад? Чытайце пра гэта ў сьвежым нумары газэты “Вольнае Глыбокае”.

Газэта “Комсомольская правда” паведамляе, што ў краіне засталося толькі дзьве фірмы-майстэрні, дзе можна адрамантаваць сотавы тэлефон. Справа ў тым, што ад 1 сьнежня ўступіў у сілу новы закон, згодна зь якім майстэрням трэба мець не ліцэнзію на працу, а сэртыфікат.

У Менску будзе акеанарыюм-дэльфінарый. Заапарк у сталіцы зьявіўся ў 1984 годзе. Цяпер гарадзкія ўлады вырашылі аднавіць заапарк і павялічыць яго плошчу ў шэсьць разоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG