Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У "Начной Свабодзе" Барыс Кіт – пра сакрэты жыцьцёвага посьпеху


Радыё Свабода Госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе беларускі асьветнік 1930-х гадоў, навуковец, адзін з распрацоўшчыкаў амэрыканскіх астранаўтычных праектаў, прафэсар, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, 97-гадовы Барыс Кіт. Ён падзеліцца са слухачамі сакрэтамі свайго жыцьцёвага посьпеху. Жыхары Гомелю выкажуць сваё меркаваньне, што цяпер трэба для посьпеху ў жыцьці.

У "Начных досьледах" Ігар Карней высьвятляе прычыны павелічэньня ў Беларусі колькасьці сэктантаў, пасьлядоўнікі якіх разам зь дзецьмі дагэтуль чакаюць канца сьвету ў зямлянцы пад расейскай Пензай. Жыхары Полацку выкажуць свае думкі, як варта вырашыць сытуацыю ў Пензе.

Апрача таго, разам з габрэямі мы адзначым пачатак сьвята Ханука, прапануем рэпартаж з прэзэнтацыі музычнай складанкі беларускіх выканаўцаў “Дзе ёсьць гвалт, няма сям’і”, а таксама інтэрвію са сьпеваком Канстанцінам Драпезам з нагоды выхаду новай праграмы “Аўтаномная навігацыя” дуэту “Аляксандра і Канстанцін”.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра творчасьць гурту "Neura Dubel", а ў "Начной чытанцы" будуць гучаць вершы Алеся Аркуша.

Пасьля 23-й гадзіны: перадачы "Падарожжа Свабоды" пра вёску Плябань Маладэчанскага раёну, "Беларускае замежжа" аб настальгіі маладых беларускіх эмігрантаў, агляд лістоў на "Свабоду" і "Вольная студыя" з удзелам мастака Сержука Цімохава.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG