Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастоўскі актывіст тлумачыў міліцыянтам, як даўно ён ведае Мілінкевіча


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Мастоўская міліцыя праводзіць праверку па факце сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча 4 лістапада з жыхарамі гораду. Сёньня тлумачэньні міліцыянтам даваў актывіст Алесь Зарамбюк.

Капітан Данільчык болей за паўтары гадзіны дапытваў Алеся Зарамбюка пра тое, як адбывалася сустрэча Мілінкевіча з жыхарамі Мастоў: пра што ішла размова, хто яе арганізоўваў і ці вывешваў той аб’явы на дзьвярох дамоў, а таксама ці не адбылося падчас гэтай сустрэчы парушэньня заканадаўства.

Адно пытаньне датычыла таго, ці даўно Зарамбюк знаёмы зь Мілінкевічам.

Міліцыянт папярэдзіў Зарамбюка, што, магчыма, гэта іх не апошняя сустрэча ў сувязі з прыездам у Масты Мілінкевіча.

4 лістапада ў Масты на просьбу жыхароў гораду прыяжджаў Аляксандар Мілінкевіч. Сустрэча адбылася ў дварох аднаго з мікрараёнаў. Людзей цікавілі пытаньні адмены льготаў, а таксама засільля дзяржаўнай прапаганды ў СМІ. Аляксандар Мілінкевіч 4 лістапада быў затрыманы супрацоўнікамі Мастоўскага РАУС і даваў тлумачэньні.
• Масты: актывіста выклікаюць у міліцыю , 03.12.2007
XS
SM
MD
LG