Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: ад актывісткі патрабуюць сплаціць штрафы


Радыё Свабода, Магілёў Судовыя выканаўцы Ленінскага суду Магілёва запатрабавалі ад моладзевай актывісткі Тацяны Буланавай тэрмінова сплаціць тры штрафы, якімі яе пакаралі Салігорскі і Баранавіцкі раённыя суды ды адміністрацыйная камісія Ленінскага райвыканкаму Магілёва. Агульная сума штрафаў складае 341 тысячу рублёў.

У верасьні Тацяна Буланава ўдзельнічала ў акцыях салідарнасьці падчас судоў над маладафронтаўцамі Іванам Шылам у Салігорску і Яраславам Грышчэнем у Баранавічах. Там яе, разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыяў, затрымалі і пакаралі штрафамі ў памеры 124 тысячы і 62 тысячы рублёў.

Адміністрацыйная камісія Ленінскага райвыканкаму пакарала актывістку, нібыта за расклейваньне партрэтаў Віктара Дашкевіча, штрафам у памеры 155 тысяч рублёў. Ленінскі суд Магілёва, куды зьвярнулася са скаргай Тацяна Буланава, пакінуў вырак камісіі ў сіле.

Актывістка разам з праваабаронцамі зьбіраецца абскарджваць пастанову камісіі ў судах вышэйшай інстанцыі.

• Магілёў: суд не задаволіў скаргі актывісткі Тацяны Буланавай, 23.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG