Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мартыралёг “Свабоды”: Савелі Фамёнак


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён.

ФАМЁНАК Савелі Савелевіч, нар. 1926 у в. Ляды Стрэшынскага р-ну Гомельскай вобл., беларус, зь сялян, няск. сярэд. адук., токар Менскага мотавелазаводу. Жыў: Менск (пас. Будзілава). Арыштаваны 52.02.03. Асуджаны 52.04.26 судовым ворганам за а/с дзейнасьць паводле арт. 72а КК на 5 гадоў ППЛ, 5 гадоў паразы ў правох у г.Нарыльск Краснаярскага края, п/с 384/1. 93.02.10 справа пераглядалася Прэзідыюмам Менскага аблсуду. КГБ РБ 35085-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы ўзгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG