Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньні крэдыту і паставак энэрганосьбітаў абмяркоўвацца ня будуць?


Уладзімер Глод, Менск У парадку дня Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы пытаньне аб выдзяленьні Беларусі расейскага стабілізацыйнага крэдыту разглядацца ня будзе. Пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі ў Менску паведаміў намесьнік дзяржсакратара саюзнай дзяржавы Альберт Сьцяпанаў.

Паводле спадара Сьцяпанава, у парадку дня няма і пытаньня аб пастаўках у Беларусь энэрганосьбітаў. Наогул, парадак дня вельмі кароткі. У ім пытаньняў мала і галоўным будзе зацьвярджэньне “саюзнага” бюджэту на 2008 год.

Журналісты пацікавіліся ў спадара Сьцяпанава, ці магчыма было б праз гэты бюджэт неяк дапамагчы Беларусі ў набыцьці расейскіх энэрганосьбітаў. Намесьнік дзяржсакратара адказаў, што такое магчыма, але не мэтазгодна.

Ён спаслаўся на прэзыдэнта Расеі У.Пуціна, які гаворыць што гэта справа гаспадарчых суб’ектаў.

Паводле БЕЛТА, падчас афіцыйнага візыту прэзыдэнта Расеі У.Пуціна ў Менск 13-14 сьнежня апроч саюзнага бюджэту будзе разглядацца праект Канстытуцыйнага акту.

• У Менск зьбіраецца Ўладзімер Пуцін, 04.12.2007
XS
SM
MD
LG