Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Казуліна: “Тата не пісаў заявы аб памілаваньні і сумняюся, што напіша”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Гэтак старэйшая дачка экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна Вольга пракамэнтавала выказваньне Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымасьці датэрміновага вызваленьня яе бацькі.

“Суд прыняў рашэньне. Гэта незалежная галіна ўлады. Я паважаю яго рашэньне. Адзінае, што я магу зрабіць, гэта памілаваць яго. Калі асуджаны пра гэта папросіць, я вывучу ягонае прашэньне і пасьля скажу, ці вызвалю я яго”, -- сказаў А.Лукашэнка ў інтэрвію іспанскай газэце “Эль-Паіс”.

Вольга Казуліна згадала, што ў чэрвені разам з маці напісала ліст ў пракуратуру Беларусі з просьбай перагледзіць высновы па справе Аляксандра Казуліна. Сваякі і адвакаты дагэтуль лічыць, што сьледзтва беспадстаўна абвінаваціла Аляксандра Казуліна.

“Гэтую магчымасьць аднавіць законнасьць ўлады адверглі. Цяпер яны кажуць, што ёсьць толькі адзін шлях – праз памілаваньне. Ім трэба зьняважыць майго бацьку, але ён не такі чалавек”, -- кажа Вольга Казуліна.

Працяг слухайце ў эфіры і чытайце на сайце. • Чаму пракуратура не адказвае на скаргі паводле справы А. Казуліна?, 20.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG