Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў: пагрозы бясьпецы А.Клімава не існуе


Алесь Дашчынскі, Менск Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў Міністэрства ўнутраных справаў разгледзеў зварот старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. У ім закраналася пытаньне наконт умоваў утрыманьня за кратамі палітзьняволенага Андрэя Клімава.

Прадстаўнік дэпартамэнту цьвердзіць, што “пагрозы асабістай бясьпецы Андрэя Клімава ва ўмовах папраўчай калёніі №20 Мазыра не існуе”.

Палітзьняволены прыбыў у калёнію 13 кастрычніка. Андрэй Клімаў узяты на дыспансэрны ўлік з дыягназам “ішэмчіная хвароба сэрца, стэнакардыя”. Ён знаходзіўся на лекаваньні ў рэспубліканскай лякарні ў Менску з 24 траўня па 2 чэрвеня. Паводле прадстаўніка дэпартамэнту, стан здароўя Андрэя Клімава здавальняючы і цяпер ён ня мае патрэбы ў спэцыялізаванай мэдычнай дапамозе.

У сваім звароце старшыня АГП А.Лябедзька між іншым пісаў, што ў А.Клімава хворае сэрца, а мэдычная дапамога яму не аказваецца. А.Лябедзька запатрабаваў забясьпечыць палітзьняволенаму прыймальныя ўмовы ўтрыманьня ў калёніі і своечасовую мэдычную дапамогу.
XS
SM
MD
LG