Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"У расейскім грамадзтве пануе імпэрыялістычны настрой"


Радыё Свабода Ці можна называць Расею імпэрыяй? Апытаньне на плошчы незалежнасьці ў Менску

Дзяўчына: “Гледзячы нават навіны, - імпэрыя. Абставіны з Чачнёй – калі іх не адпускаюць, калі зноўку і зноўку ўзьнікаюць нейкія канфлікты”...

Хлопец: “Наагул – фэдэрацыя, натуральна, паводле палітычнага ладу”...

Хлопец: “Імпэрыя мае на ўвазе калёніі”...

Мужчына: “Фэдэрацыя, наколькі мне вядома. Да імпэрыі не дацягваюць”...

Мужчына: “Канстытуцыйна – фэдэрацыя, гэтак запісана ў іх законе. А па сутнасьці... Па сутнасьці, мусіць, усё ж такі гэта і ёсьць фэдэрацыя. Таму што для імпэрыі у яе няма нічога, апроч уласных амбіцый”.

Мужчына: “Для гэтага найперш трэба мець дастатковыя рэсурсы і аўтарытэт у зьнешняй палітыцы ў тым ліку. Вось, прыкладам, была калісьці Цэнтральна-афрыканская імпэрыя. Быў там адпаведна імпэратар, сам сябе ім назваў у 70-х гадох, - сваіх палітычных канкурэнтаў ён, мякка кажучы, зьядаў. Гэта не перашкодзіла яму праіснаваць у статусе імпэратара некалькі год, пасьля чаго амэрыканскія сябры з-за акіяну цягам літаральна некалькіх месяцаў разабраліся – і цэнтральна-афрыканская імпэрыя стала называцца рэспублікай”...

Дзяўчына: “Імпэрыя – Расея, - зь яе ўладай, зь яе настроем, які пануе ў грамадзтве: імпэрыялістычны настрой. Нераўнапраўнае стаўленьне да народаў, якія ўваходзяць у краіну... Імпэрыялістычныя замашкі: каб яе воля, дык яны б з асалодай і нас уключылі б у сваю імпэрыю, і ўвесь сьвет”...

Хлопец: “Фэдэрацыя, думаю, імпэрыя ўжо прайшла”.

Хлопец: “Гістарычная. Князі там усе гэтыя былі... А цяпер больш сучасна назвалі – фэдэрацыяй”...
XS
SM
MD
LG