Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць "Начной Свабоды" – рэжысэр Валеры Мазынскі


Радыё Свабода Госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе вядомы тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі, які нядаўна завяршыў здымкі фільму па п''есе Янкі Купалы "Тутэйшыя". Гэта ягоны дэбют у кіно. Тым часам жыхары Магілёва скажуць, якія творы беларускай літаратуры варта экранізаваць.

У "Начных досьледах" – пра асаблівасьці атрыманьня крэдытаў у новых эканамічных умовах. Тым часам гарадзенцы падзеляцца сваімі марамі і скажуць, на што б яны патрацілі мільён даляраў.

Апрача таго, у "Начной Свабодзе" віншаваньне Дануце Бічэль зь юбілеем, рэпартажы з конкурсу выканаўцаў на струнных інструмэнтах імя Ельскіх і паказу фільмаў “Чалавечая годнасьць. Роўнасьць. Справядлівасьць”, арганізаваным прадстаўніцтвам ААН. Музычная тэма тыдня – новая праграма дуэта “Аляксандра і Канстанцін” “Аўтаномная навігацыя”.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў пачне аповед пра творчасьць гурту "Нэйра Дзюбель", а ў "Начной чытанцы" – вершы Алеся Аркуша.

Пасьля 23-й гадзіны: перадача "Праскі акцэнт" пра вынікі выбараў у расейскую Думу і “Дом літаратара" з удзелам Сяргея Запрудзкага, Ганны Кісьліцынай і Васіля Зуёнка.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG