Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Свабодны тэатар” уганаравалі прэміяй Францускай Рэспублікі


Алег Грузьдзіловіч, Менск “Свабодны тэатар” з Менску ўганаравалі прэміяй Францускай Рэспублікі ў галіне правоў чалавека. Тэатар гастралюе па ўсёй Эўропе. Між тым у Беларусі яго спэктаклі арыштоўваюць.

Дзейнасьць “Свабоднага тэатру” дэманструе ўпартасьць і цьвёрдасьць актораў перад пагрозамі парушэньня іхніх правоў на свабоду выказваньня”, — сказана ў рашэньні Нацыянальнай кансультацыйнай камісіі Францыі ў галіне правоў чалавека. Камісія назвала “Свабодны тэатар” зь Беларусі ў ліку пяці арганізацыяў, якія ў 2007 годзе ўзнагароджаны яе прэміяй.

Правы чалавека — ці тэма гэта для мастацтва? Адзін з кіраўнікоў “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін перакананы ў “натуральнасьці” павароту творцаў да гэтай тэмы.

“Так, і тое, што ад Беларусі “Свабодны тэатар” атрымаў гэты ганаровы прыз, даводзіць: у сёньняшняй Беларусі забарона на свабоду творчасьці — адна зь вялікіх праблемаў. І Эўропу вельмі хвалюе, што ў Беларусі праблемы ня толькі з свабодай выбараў ураду, свабодай сходаў, але і са свабодай творчасьці”.

Карэспандэнт: “Калі б вашыя спэктаклі не арыштоўвалі, як было сёлета, вы б зьмянілі іхнюю тэматыку?”

“Ніколі. Гэта наша права — казаць пра тое, што мы лічым патрэбным. А інакш навошта займацца творчасьцю? Не, гэтым мы не гандлюем. Зьмяніцца можа толькі погляд улады на нашу творчасьць”.

“Свабодны тэатар” узьнік ў 2005 годзе, але ніводзін з больш як 10 спэктакляў тэатру ня быў пастаўлены на дзяржаўнай сцэне з прычыны адмовы ў арэндзе памяшканьня. Акторы выступаюць на прыватных кватэрах ці ў дварах прыватных дамоў. У жніўні 2007 году міліцыя ўварвалася на спэктакль “Свабоднага тэатру” “Адзінаццаць кашуль” паводле п’есы Эдварда Бонда і на некалькі гадзін затрымала ўсіх актораў разам з пастаноўшчыкам спэктаклю Крысьціянам Бэнэдэці і гледачамі. Пазьней некаторых гледачоў спэктаклю асудзілі да адміністрацыйнага арышту.

Са жніўня “Свабодны тэатар” даў яшчэ некалькі фактычна “падпольных” спэктакляў у Беларусі і працягвае актыўна выступаць за мяжой. Драматург і рэжысэр Мікалай Халезін падзяліўся плянамі тэатра.

“На нас можна паглядзець ў Стакгольме ў тэатры “Трыбунале”, потым мы атрымліваем прэмію ў Парыжы, а потым даем у Менску прэм’еру другой часткі трылёгіі “Зона маўчаньня”.

• “Свабодны тэатар”: альтэрнатыва — у падпольлі , 24.08.07 • Крысьціян Бэнэдэці: “Мы пабачылі шмат людзей эўрапейскага мысьленьня” , 24.08.07
XS
SM
MD
LG