Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гомель: беларускамоўны прызыўнік? Да псыхіятра!


Радыё Свабода Сёньня моладзевы актывіст з Гомелю Зьміцер Жалезьнічэнка на падставе накіраваньня прызыўной мэдычнай камісіі гарадзкога ваенкамату праходзіць псыхіятрычную экспэртызу ў абласным клінічным псыхіятрычным шпіталі.

Лекарка-псыхіятар з прызыўной камісіі выпісала Зьмітру Жалезьнічэнку накіраваньне пасьля таго, як ён адмовіўся запаўняць анкету прызыўніка на расейскай мове, патлумачыўшы, што ваенкам Цацарын абяцаў яму выдаць адпаведны фармуляр на беларускай мове.

Папярэдне лекарка паставіла Жалезьнічэнку дыягназ “рэакцыя апазыцыі”.

Да нядаўняга часу Зьміцер Жалезьнічэнка вучыўся на 3 курсе матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны. За выдатную вучобу ён атрымліваў падвышаную стыпэндыю. Аднак у верасьні яго за грамадзкую дзейнасьць адлічылі з унівэрсытэту – фармальна нібыта за парушэньне правілаў унутранага распарадку.
• Суд не аднавіў ва ўнівэрсытэце Зьмітра Жалезьнічэнку, 05.11.2007 • Гомель: былы студэнт абскарджвае выключэньне , 25.10.2007
XS
SM
MD
LG