Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уга Чавэс пацярпеў паразу на рэфэрэндуме


Радыё Свабода Большасьць грамадзянаў Вэнэсуэлы прагаласавалі супраць канстытуцыйнай рэформы прэзыдэнта Уга Чавэса, якая пашырае прэзыдэнцкія паўнамоцтвы. Паводле дадзеных Нацыянальнай выбарнай рады Вэнэсуэлы, 51 працэнт удзельнікаў рэфэрэндуму не падтрымалі адпаведныя папраўкі ў Канстытуцыю краіны, паведамляе AFP.

Учора ў Вэнэсуэле адбыўся рэфэрэндум, падчас якога грамадзяне краіны выказалі сваё стаўленьне да зьменаў у Канстытуцыю, прапанаваных прэзыдэнтам Уга Чавэсам. Апанэнты прэзыдэнта Чавэса абвінавачваюць яго ва ўзурпацыі ўлады, а прыхільнікі настойваюць на тым, што рэформы дапамогуць умацаваць дэмакратыю ў Вэнэсуэле.

Прапанаваныя Чавэсам зьмены адмяняюць, у прыватнасьці, абмежаваньні на пераабраньне аднаго і таго ж чалавека на пасаду прэзыдэнта, падтрымалі 49% удзельнікаў рэфэрэндуму. Прэзыдэнт прапанаваў унесьці ў Канстытуцыю краіны наступныя зьмены.

У прыватнасьці, прапаноўваецца аддаць цэнтральны банк краіны пад кантроль прэзыдэнта, а таксама плянуюць стварыць новыя правінцыі, якія будуць падпарадкоўвацца цэнтру, і ўрэзаць правы мясцовага самакіраваньня.

Чавэс таксама прапанаваў урэзаць працоўны дзень да шасьцігадзіннага, і абвясьціць 16 гадоў узростам, які дае права на ўдзел у выбарах, замест 18, як гэта было раней. У галасаваньні ўзялі ўдзел каля 16 мільёнаў чалавек, перадае РИА "Новости".

Незалежна ад вынікаў рэфэрэндуму Чавэс захавае за сабой пасаду прэзыдэнта да 2014 году, аднак, калі зьмены ў Канстытуцыю ня будуць унесеныя, па заканчэньні гэтага тэрміну ён будзе вымушаны пайсьці ў адстаўку.

Камэнтары беларускіх палітыкаў – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.

• Чавэс вучыцца ў Лукашэнкі, 15.08.2007
XS
SM
MD
LG