Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Белая Русь" – за Лукашэнку?


Любоў Лунёва, Менск Газэта “Новы час” апавядае пра вэрнісаж беларускага тэхна-арта, які прэзэнтавала галерэя “Унівэрсытэт культуры”. Артыкул “Час гульні” будзе цікавы аматарам авангарду ды мастацкіх правакацый.

“БелГазета” аналізуе сытуацыю ў студэнцкіх інтэрнатах. Падставай стала трагедыя ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Ф. Скарыны, калі студэнт пасьля 11 вечара ня змог патрапіць у інтэрнат і палез па пажарнай лесьвіцы ў свой пакой. Хлопец сарваўся і выніку загінуў. Як прадухіліць такія выпадкі? Ці варта зачыняць інтэрнаты на ноч? Чытайце ў сёньняшнім нумары газэты.

“БелГазэта” прапануе эксклюзіўнае інтэрвію з кінарэжысэрам Аляксандрам Сакуравым. Размова ідзе пра фільм “Аляксандра”, дзе галоўную ролю выконвае Галіна Вішнеўская. Фільм днямі выйшаў у пракат у расейскіх кінатэатрах.

Новая грамадзкая арганізацыя “Белая Русь” заявіла аб сваёй падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі. Узначаліў арганізацыю міністар адукацыі Аляксандр Радзькоў. Сваімі меркаваньнямі пра новаствораную арганізацыю падзяліўся з газэтай адзін з чыноўнікаў сыстэмы адукацыі, які папрасіў не называць яго імя.

Гаворыць аўтар артыкулу Аксана Колб:

“Асноўная колькасьць сяброў гэтай арганізацыі – работнікі адукацыі. Чаму яны? Таму што гэта найбольш паднявольны пласт у нашым грамадзтве. Іх можна прымусіць галасаваць, агітаваць бацькоў, прыходзіць на розныя сходы ды й, наагул, падтрымліваць усё што заўгодна. Больш таго, гэта людзі з правінцыі, якія з радасьцю апынуцца на якім-небудзь зьездзе, канфэрэнцыі, сходзе ў сталіцы за дзяржаўны кошт”.

Газэта “Белорусы и рынок” прапануе чытачам дыскусію паміж эканамістам Леанідам Злотнікавым і Міністэрствам статыстыкі. Раней газэта надрукавала матэрыял, у якім эканаміст паставіў пад сумнеў афіцыйныя зьвесткі міністэрства. Тыя абверглі выказваньні спадара Злотнікава. У сёньняшнім нумары газэта надрукавала артыкул міністэрства статыстыкі, а таксама камэнтары да яго Леаніда Злотнікава.

Аналітыкі газэты абмяркоўваюць сытуацыю ў галіне грашовых разьлікаў у зьвязку з закрыцьцём рахункаў “Белнафтахіму”. Што, калі, сапраўды, давядзецца разьлічвацца за нафту расейскімі рублямі ці эўра? З боку Расеі ўжо былі заявы аб тым, што ў пэрспэктыве разьлікі будуць ажыцьцяўляцца расейскай валютай. Меркаваньні аналітыкаў чытайце ў сьвежым нумары газэты “Белорусы и рынок».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG