Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Ярмошына: выбары можна ацаніць станоўча


Алесь Дашчынскі, Менск Старшыня беларускага Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына, якая знаходзіцца ў Расеі ў якасьці назіральніцы за выбарамі, сказала ў эфіры Беларускага тэлебачаньня, што выбары “прайшлі дастаткова арганізавана”.

Паводле спадарыні Ярмошынай, “Расея надавала ім вельмі важнае значэньне, таму ўсе выбарчыя камісіі падрыхтваліся вельмі добра. Больш за тое, яны вельмі актыўна супрацоўнічалі з усімі назіральнікамі. Мы не заўважалі якіх-небудзь перашкодаў, якія б перашкаджалі назіраньню.

Дзьве самыя адметныя дэталі гэтай выбарчай кампаніі – гэта найперш арганізаванасьць, высокая яўка выбарцаў і адсутнасьць здарэньняў, якія б перашкаджалі выбарчай кампаніі”.

Спадарыня Ярмошына сказала, што “выбары можна ацаніць станоўча”.

Лідзія Ярмошына найперш наведвала выбарчыя ўчасткі ў Маскве і выбарчыя ўчасткі на вакзалах. Яна зьвярнула ўвагу на тое, што сёлета “былі зроблены беспрэцэдэнтныя меры бясьпекі”. Паводле назіральніцы, гэта “стварала пэўныя перашкоды для пропуску выбарцаў на выбарчыя ўчасткі”.

Лідзія Ярмошына сказала, што на ўчастках былі назіральнікі ад Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.

Старшыня беларускага Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына выказалася адносна новых правілаў правядзеньня выбараў у Расеі. Яна сказала, што ў Беларусі “таксама ідзе дыскусія пра магчымасьць галасаваньня па партыйных сьпісах”. Аднак спадарыня Ярмошына сказала:

“Пакуль я лічу, што мажарытарная сыстэма зьяўляецца больш празрыстай, бо дае выбарцу больш магчымасьці для таго, каб ведаць за каго ён галасуе”.
XS
SM
MD
LG