Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Актывісты будуць судзіцца з кіраўніком справамі гарвыканкаму


Радыё Свабода Заяўнікі пікетаў за вызваленьня Аляксандра Казуліна зьбіраюцца судзіцца з кіраўніком справамі Магілёўскага гарвыканкаму Ігарам Аўсеенкам. Прафсаюзныя актывісты Юры Новікаў і Сяргей Фамін вінавацяць чыноўніка ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў, парушэньні Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, а таксама канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У суботу актывісты замоўнай поштай адправілі скаргу ў Ленінскі суд Магілёва. Юры Новікаў і Сяргей Фамін просяць суд адмяніць пастанову Магілёўскага гарвыканкаму і абавязаць яго разгледзець заяўку на пікетаваньне зноў, узгадніўшы з імі дату правядзеньня.

31 кастрычніка Магілёўскі аблвыканкам прызнаў, што падчас разгляду заяўкі на пікетаваньне было парушана заканадаўства аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Аблвыканкам абавязаў гарвыканкам больш якасна разглядаць звароты грамадзянаў.

24 жніўня кіраўнік справамі Магілёўскага гарвыканкаму Ігар Аўсеенка забараніў правядзеньне пікету. Сваё рашэньне ён матываваў тым, што акцыі пратэсту супраць утрыманьня пад вартай грамадзянаў ёсьць спосабам ціску на судовыя дзяржаўныя органы ўлады.

Акцыя пратэсту была прымеркаваная да пяцісот дзён зьняволеньня Аляксандра Казуліна.

• У Магілёве будуць патрабаваць вызваленьня Аляксандра Казуліна , 14.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG