Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Г.Каспараў: “Гэта выбары бяз выбару”


Радыё Свабода Сёньня ў інтэрвію на выбарчых участках расейскія палітыкі вельмі па-рознаму ацэньвалі сёньняшнія выбары. Прэзыдэнт краіны, першы нумар выбарчага сьпісу партыі “Единая Россия” Ўладзімер Пуцін быў у добрым гуморы:

Пуцін: “Настрой добры, сьвяточны. Дзякаваць Богу, выбарчая кампанія скончаная, выбаршчык вызначыўся, цяпер засталося толькі прыйсьці прагаласаваць за тую партыю, праграма якой падаецца пераканаўчай, галасаваць за тых людзей, якія вы давяраеце”.

Настрой у кіраўніка КПРФ, першага нумару выбарчага сьпісу кампартыі Генадзя Зюганава быў істотна іншы.

Зюганаў: “Гэта самыя складаныя выбары, найбольш брудныя і безадказныя. Калі пры Ельцыне было два спосабы красьці галасы – запалохваньне і выпраўленьне канчатковых пратаколаў, то цяпер прыдумалі як мінімум паўтара дзясятка спосабаў, як прывабіць і падмануць выбаршчыкаў”.

Кіраваны Гары Каспаравым рух “Другая Россия” ня быў дапушчаны да ўдзелу ў выбарах. Некалькі дзён таму Каспараў адсядзеў 5 сутак адміністрацыйнага арышту з удзел ў “Маршы нязгодных” у мінулую суботу. Сёньня ня выбарчым участку ён у інтэрвію замежным карэспандэнтам заявіў:

Каспараў: “Я заклікаю ўсіх ужываць слова “выбары” вельмі асьцярожна, бо вы ня можаце назваць сёньняшняе галасаваньне выбарамі. Гэта выбары бяз выбару”.

• І.Рынкевіч: “Парлямэнцкая кампанія ў Расеі ўсё больш нагадвае “лукашызацыю” выбарчага працэсу і ў гэтай краіне”, 2.12.2007 • Фотарэпартаж: Як галасавалі расейцы ў Менску?, 2.12.2007 • Як галасавалася расейскім беларусам? , 2.12.2007 • Расея: Генадзі Зюганаў ня верыць, што галасы падлічаць правільна, 2.12.2007 • А.Кароль: “У Расеі будзе “калектыўны Пуцін”, 1.12.2007 • Апытаньне: чым розьняцца і чым падобныя выбары ў Расеі і Беларусі? , 1.12.2007
XS
SM
MD
LG