Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Нямеччыне праапэруюць сямігадовага беларускага хлопчыка


Радыё Свабода Лекары са шпіталю Сьвятога Георга ў Ляйпцыгу змагаюцца за жыцьцё сямігадовага хлопчыка Івана з Гомельшчыны.

Маленькі Іван моцна абгарэў у часе пажару. Няшчасьце здарылася, калі бацькі хлопчыка былі на працы. У крытычным стане хлопчык быў напачатку дастаўлены ў Менск, а потым, па лініі чарнобыльскага фонду – у Нямеччыну.

Першая апэрацыя павінна адбыцца ў панядзелак. Паводле нямецкіх лекараў, Івана чакаюць найменей 10 апэрацыяў па перасадцы скуры. Лекаваньне Івана аплочваюць нямецкія дабрачынныя фонды, сярод іншых – фонд “Ein Herz für Kinder” (“Сэрца для дзяцей”).
XS
SM
MD
LG