Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: чым розьняцца і чым падобныя выбары ў Расеі і Беларусі?


Радыё Свабода Апытаньне на вуліцах Полацку.

Спадар: “Я лічу, розьніца ў выбарах, якія праходзяць у нашай краіне і ў Расеі тая, што ў Расеі моцная апазыцыя. І яна мае пэўны час у эфіры – на тэлебачаньні, на радыё. Можна адзначыць і сувязь з нашымі выбарамі ў тым, што адразу вядома, хто пераможа”.

Спадарыня: “Агульнае тое, што вынік загадзя вядомы – як у нас, так і ў Расеі. Але ж там яшчэ не дадумаліся да пагалоўнага папярэдняга галасаваньня, ці галашэньня, як у нас кажуць. Аднак наступныя выбары ў Расеі, думаю, ня будуць розьніцца ад нашых: яны нас дагоняць”.

Спадар: “Маразм – што ў Расеі, што ў Беларусі. Аднолькавы!”

Спадарыня: “Агульнае – шуму многа. І ніякага толку. Больш нічога ня ведаю і нічога не магу сказаць. Як на маю думку – што там заплянавалі наверсе, так яно і будзе. І нашыя галасы, пададзеныя на выбарах, ня маюць ніякага значэньня. Абсалютна! Напэўна, агульнае ў гэтым”.

Спадар: “Ня бачу асабліва ніякай розьніцы паміж выбарамі ў Беларусі і Расеі. Магчыма, у Расеі ўсё ж такі больш свабоды”.

Спадар: “У Расеі пераможа “Адзіная Расея”, у Беларусі – Лукашэнка. І гэта ў нас агульнае”.

Спадарыня: “Палітыкай не цікаўлюся. І не хачу на гэтую тэму размаўляць. Я ад палітыкі вельмі далёка і надта ад яе стамілася”.

Спадар: “Калі сваім расейскім сваякам і знаёмым я 5-7 гадоў таму казаў, што Расея, у прынцыпе, ідзе па тых схемах і мадэлях, якія напрацаваныя ў Беларусі, то людзі рагаталі мне ў твар. На сёньня толькі сьляпы ня бачыць, што ў Расеі ўсталёўваецца гэткая ж “вэртыкаль” ды іншыя схемы, якія ўжо “пасьпяхова” працуюць у Беларусі”.

Спадарыня: “Асаблівай розьніцы ня бачым”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG