Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мартыралёг “Свабоды”: Галіна Сабеніна


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

САБЕНІНА Галіна Іванаўна, нар. 1938 у в. Конюхі Грэскага р-ну Бабруйскай вобл., расейка, зь сялян, на ўтрыманьні маці ў в. Конюхі. Асуджаная 45.10.20 «асобай нарадай» як член сям’і здрадніка радзімы паводле арт. 58-1б КК РСФСР на 5 гадоў высылкі ў Абанскі р-н Краснаярскага края. 95.07.20 справа пераглядалася Пракуратурай Менскай вобл. КГБ РБ 16415

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы ўзгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG