Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: ДАІ сканфіскавала ў прадпрымальніцы ўлёткі да акцыі 10 сьнежня


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі Гомельскай абласной дзяржаўтаінспэкцыі затрымалі ў 21.30 прадпрымальніцу Ірыну Камінскую за некалькі кілямэтраў ад Гомелю.

У багажніку яе машыны яны знайшлі 300 інфармацыйных улётак з заклікам выйсьці 10 сьнежня на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваё стаўленьне да палітыкі ўладаў у дачыненьні да малога і сярэдняга бізнэсу.

Пасьля гэтага І.Камінскую даставілі ў райаддзел міліцыі прыгараднага пасёлка Урыцкае. Там у прадпрымальніцы сканфіскавалі ўлёткі "для правядзеньня экспэртызы на прадмет наяўнасьці ў друкаванай прадукцыі закліку да зьвяржэньня ўлады". Празь дзьве з паловай гадзіны пасля затрыманьня прадпрымальніцу адпусьцілі.
XS
SM
MD
LG