Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця начнога эфіру – грамадзкая рэдактарка тыдня Таісія Кабанчук


Радыё Свабода Сёньня госьцяй нашага начнога эфіру будзе грамадзкая рэдактарка “Свабоды” Таісія Кабанчук. На працягу гэтага тыдня яна вызначала найлепшыя матэрыялы “Свабоды” і рабіла крытычны агляд працы журналістаў. У пятнічнай вечаровай праграме спадарыня Кабанчук прапанавала прааналізаваць лёс вёсак, аддаленых ад цэнтраў калгасаў і сельсаветаў.

У “Начных досьледах” сёньня размова пра капітальныя рамонты. Людзі на менскіх вуліцах скажуць, што, на іх думку, найстрашнейшае ў капітальным рамонце дому.

Прагучаць рэпартаж з гарадзенскай прэзэнтацыі кніг “Песьня пра зубра”, “Кулінарныя рэцэпты беларуска-польскага памежжа”, “Легенды і паданьні ад Нёману да Бугу”.

У нашым эфіры таксама інтэрвію з музыкам Зьмітром Вайцюшкевічам з нагоды выхаду ягонага альбому “Лірыка” – на вершы Генадзя Бураўкіна.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў раскажа сёньня пра гурт “Splenetic”, а ў “Начной чытанцы” прагучыць заключны фрагмэнт “Лістоў зь лесу” палітыка і літаратара Паўла Севярынца.

Пасьля 23-й гадзіны – лёс вёсак, аддаленых ад цэнтраў калгасаў і сельсаветаў: нашыя карэспандэнты асьвятляюць тэму, выбраную грамадзкай рэдактаркаю тыдня Таісіяй Кабанчук; а 23.33 у перадачы “Госьць на “Свабодзе” запіс адказаў мастака-графіка, былога старшыні Саюзу беларускіх мастакоў Уладзімера Басалыгі на пытаньні слухачоў радыё; а 23.45 “Падарожжа “Свабоды” ў Клімавічы.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG