Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таісія Кабанчук: “Я ніколі не адгаворвала ні сыноў, ні мужа ад палітыкі”


Аляксандар Уліцёнак, Менск Сёньня мы завяршаем сэрыю ранішніх інтэрвію з грамадзкім рэдактарам Свабоды гэтага тыдня Таісіяй Кабанчук з Бабруйску. Яна лідэр мясцовых сацыял-дэмакратаў, паводле прафэсіі бібліятэкар, маці двух сыноў.

Уліцёнак: “У вас, бібліятэкара, дома добрая бібліятэка?”

Кабанчук: “Нядрэнная – пад трыста тамоў”.

Уліцёнак: “Любімыя літаратурныя героі?”

Кабанчук: “Быкава, Караткевіча”

Уліцёнак: “Ну, а ў рэальным жыцьці бачыце некага на п’едэстале?”

Кабанчук: “На сёньня гэта, зразумела, Аляксандар Казулін. Моцны. Мужны і сьмелы чалавек. Такія людзі заўсёды былі ў Беларусі, ёсьць і будуць. Яны, напэўна, і выведуць нас на шырокі і вольны прастор”.

Уліцёнак: “Хто для палітыка Таісіі Кабанчук узор у палітыцы?”

Кабанчук: “Сярод сацыял-дэмакратаў гэта Міхась Ткачоў, Леанід Лойка. З замежных для мяне заўсёды была прыкладам Маргарэт Тэтчэр”.

Уліцёнак: “Песьня, якую вы з задавальненьнем слухаеце?”

Кабанчук: “Таксама залежыць ад настрою. Сёньня майму сыну 33 гады, дык узгадваю, як пасьля палітычнага арышту ён мусіў некалькі год жыць за мяжой. Ад той пары вельмі люблю песьню Сокалава-Воюша “Разьвітаньне з Радзімай”. А пад іншы настрой – “Народны альбом”, Кася Камоцкая зь яе “Маткай Боскай Вастрабрамскай”.

Уліцёнак: “Найвялікшы посьпех?”

Кабанчук: “Нараджэньне і выхаваньне сыноў”.

Уліцёнак: "Вы не спрабавалі адгарадзіць іх ад палітыкі?”

Кабанчук: “Не. Ніколі”.

Уліцёнак: “А мужа?”

Кабанчук: “Таксама”.

Уліцёнак: “Чаму вас вучаць удачы і чаму – паразы?”

Кабанчук: “Удачы – ісьці да яшчэ большага посьпеху. А няўдачы – загартоўцы і ўменьню рабіць верныя высновы”

Уліцёнак: “Вы верніца”

Кабанчук: “Так”.

Уліцёнак: “І, нарэшце апошняе, традыцыйнае пытаньне: у што вы верыце?”

Кабанчук: “У Бога і ў тое, што ён дапаможа Беларусі. У сваю сям’ю, якая ня здрадзіць. У сяброў-дэмакратаў. Разам зь якімі мы ідзем да годнай мэты – будаваць новую краіну”.

Найцікавейшыя матэрыялы чацьвярга на сайце svaboda.org паводле Таісіі Кабанчук

• Фядута: “Калі ў БНФ пераможа Міхалевіч, кааліцыя згубіць сэнс свайго існаваньня”
• “Расея хутка рушыць у кірунку Беларусі”
• Ці вяртаюць арыштаваную ў апазыцыянэраў маёмасьць?
• Па індэксу чалавечага разьвіцьця Беларусь апярэдзіла ўсе краіны СНД
• Выпускніцу журфаку прымушаюць сплаціць 10 тысяч даляраў


Сёньня у 18-33 і 21-33 слухайце перадачу, падрыхтаваную нашымі карэспандэнтамі паводле замовы грамадзкага рэдактара Свабоды гэтага тыдня Таісіі Кабанчук пра лёс вёсак, аддаленых ад цэнтраў калгасаў і сельсаветаў.
XS
SM
MD
LG