Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Начная Свабода" зь Юрасём Бушляковым. 29 лістапада


Радыё Свабода З панядзелка да пятніцы на хвалях “Свабоды” пасьля 22-й гадзіны – жывыя гутаркі зь цікавымі людзьмі, агляды беларускага сеціва, досьледы сур''ёзных праблемаў і кур''ёзных выпадкаў, апытаньні, творы беларускіх літаратараў у аўтарскім чытаньні, пераклады з замежнай літаратуры, навіны музыкі, кіно, тэатру.

Частка першая:



• Дайджэст навінаў дня.

• Гутарка з студэнткай Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Кацярынай Салаўёвай. Напярэдадні Полацкая пракуратура завяла супраць Кацярыны крымінальную справу – моладзевую актывістку падазраюць у парушэньні двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу – у зьнявазе дзяржаўнага сымбалю і ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

• Апытаньне ў Наваполацку: "Якое б графіці вы намалявалі?"

• Беларускай дзяржаўнай фільгармоніі – 70 гадоў: рэпартаж зь сьвяточнага канцэрту.

• Перадача Аляксандра Памідорава “Гукапіс”. Гурт “Крона”.

Частка другая:



• "Начныя досьледы": Фэн-шуй па-беларуску – цяжка расставацца з рэчамі.

• Апытаньне ў Менску: "Ці верыце вы ў сілу фэн-шуй?"

• Беларускі інтэрнэт у "Начную аБЛОГу" бярэ Севярын Квяткоўскі.

• Штотыднёвы відэаагляд Максіма Жбанкова.

• "Начная чытанка": “Лісты зь лесу” Паўла Севярынца.
XS
SM
MD
LG