Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцы патрабуюць адбудаваць Фару Вітаўта


Міхал Карневіч, Горадня З такім лістом да гарадзенскіх уладаў зьвярнуліся сябры мясцовай арганізацыі БНФ “Адраджэньне”.

29 лістапада 1961 года першы гарадзенскі касьцёл, фундаваны яшчэ Вітаўтам, быў узарваны па загаду бальшавіцкіх уладаў.

Упершыю храм узгадваецца ў 1389 годзе. Дакладна вядома, што ў ХУІ ст. на месцы драўлянага храма быў збудаваны каменны. У 1804 годзе па “высочайшему повелению” быў перабудаваны ў праваслаўны сабор. У 30-я гады мінулага стагодзьдзя храм ізноў вярнуўся ў лона касьцёла і быў перабудаваны цяпер ужо ў раманскім стылі.

Рашэньне аб яго зносе было прынята 8 сакавіка 1961 года выканкамам Гарадзенскага гарсавета.

На здымку: Сквер і Фара Вітаўта з вежы Катэдры ў канцы 1930-х
XS
SM
MD
LG