Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця начнога эфіру – моладзевая актывістка Кацярына Салаўёва


Радыё Свабода Сёньня госьцяй нашага начнога эфіру будзе студэнтка Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Кацярына Салаўёва. Напярэдадні Полацкая пракуратура завяла супраць Кацярыны крымінальную справу – моладзевую актывістку падазраюць у парушэньні двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу – у зьнявазе дзяржаўнага сымбалю і ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

У “Начных досьледах” сёньня аповед пра традыцыю ў Беларусі фэн-шуй – навукі аб суладзьдзі з навакольным асяродзьдзем і мастацтва яе выкарыстаньня ў штодзённым жыцьці. Людзі на менскіх вуліцах скажуць, ці вераць яны ў сілу фэн-шуй.

Прагучыць таксама рэпартаж з канцэрту, прымеркаванага да 70-годзьдзя Беларускай дзяржаўнай фільгармоніі.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў раскажа сёньня пра гурт “Крона”, прагучыць штотыднёвы відэаагляд Максіма Жбанкова, а ў “Начной чытанцы” – чарговы фрагмэнт “Лістоў зь лесу” палітыка і літаратара Паўла Севярынца.

Пасьля 23-й гадзіны – “Падарожжа “Свабоды” ў вёску Верамейкі Чэрыкаўскага раёну; а 23.15 у перадачы “Беларуская Атлянтыда: без бар’ераў” тэма “Страх у БССР: ад даносаў да супраціву” – Вячаслаў Ракіцкі гутарыць з гісторыкам Ірынай Кашталян; а 23.33 перадача “Беларускае замежжа”, прымеркаваная да 50-х угодкаў сабору сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку; а 23.45 агляд вашых лістоў на “Свабоду”.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG