Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Расея хутка рушыць у кірунку Беларусі”


Юры Дракахруст, Прага Асаблівасьці расейскай выбарчай кампаніі і легітымнасьць улады – на гэтыя тэмы наш карэспандэнт Юры Дракахруст гутарыць з расейскімі палітолягамі Леанідам Радзіхоўскім і Віталем Найшулем.

Дракахруст: “Чаму расейская ўлада вядзе такую агрэсіўную выбарчую кампанію? Здавалася б, няма чаго пераймацца, паводле апытаньняў атрымае “Единая Россия” большасьць, і нават канстытуцыйную. Чаму ж кампанія вядзецца так, нібыта вораг пад Масквой стаіць? Спадар Радзіхоўскі, як Вы мяркуеце”

Радзіхоўскі: “Ведаеце, зараз ужо не я вам павінен тлумачыць, а вы нам павінны тлумачыць, бо мы хутка рушым у накірунку Беларусі. Вы - нашы настаўнікі на цяперашні момант.

Але мне здаецца, што тут ёсьць некалькі прычын. Першая - чыста тэхналягічная. Пад выбары створаны велізарны апарат: адміністрацыя прэзыдэнта, рэгіянальныя адміністрацыі , апарат "Единой России". Апарат атрымлівае велізарныеягрошы і ён імітуе бурную дзейнасьць. Між тым палітычнае поле настолькі зачышчанае, што ствараецца віртуальны вораг і вядзецца імітацыя барацьбы.

Ёсьць і іншая прычына. Калі вы гадамі ствараеце рэжым маўчаньня ў тэле- і радыёэфіры, але паводле "дурных" умоваў дэмакратычных выбараў трэба хаця б на 5 хвілін эфір адчыніць, то вам міжволі робіцца вельмі страшна. Калі ў вас свабода ў эфіры, то людзі да крытыкі ўлады прызвычаіліся. Але калі вы гадамі накачваеце вобраз прэзыдэнта і раптам адчыняецца шчылінка, куды нехта можа крыкнуць - А кароль-та голы, то вам зразумела робіцца вельмі страшна. Бо рэзананс ад гэтага крыку можа быць вельмі моцны”.

Дракахруст: “Спадар Найшуль, а які Ваш адказ на гэтае пытаньне: перамога ўладзе нібы то гарантаваная, а кампанія вядзецца нібы то вырашаецца пытаньне жыцьця і сьмерці?”

Найшуль: “Першая прычына - аўтаматызм дзяржаўнай улады. Калі яна ўсталёўвае вэртыкаль недзе наверсе, яна давядзе яе да апошняй прыбіральшчыцы.

Другая прычына - у існаваньні сапраўды велізарнай праблемы, гэта праблема пераемнасьці. Пуцін павінен сысьці іі Пуцін павінен застацца.

І гэтая праблема нявырашальная. Ня можа быць моцны прэзыдэнт пры моцным Пуціну. Нехта павінен быць слабым.

Усе гэтая апэрацыя выходзіць ня толькі за канстытуцыйныя рамкі, але і за рамкі расейскай палітычнай культуры. І з гэтай хісткасьцю сцэнару зьвязана тое, што дзеяньні па яго рэалізацыі зьяўляюцца несувымяральнымі”.

Дракахруст: “Апытаньне праведзенае на замову нашага радыё Лявада-Цэнтрам, паказала дзіўную карціну: большасьць расейцаў лічаць, што выбары ня будуць справядлівыя, але ізноў жа большасьць спадзяецца менавіта на гэтую ўладу, якая такія выбары праводзіць і на іх і будзе абраная. Наколькі гэтая ўлада будзе легітымнай? Спадар Радзіхоўскі?”

Радзіхоўскі: “Для зьнешняга сьвету тое, што адбываецца, падрывае і легітымнасьць і аўтарытэт расейскай улады. Што тычыцца ўнутранай легітымнасьці, то яна ў Расеі не заснаваная на выбарах, дэмакратычнай сьвядомасьці ў Расеі няма. Людзі прызвычаіліся, што ёсьць такі рытуал, але людзі не дурні, яны ведаюць цану гэтаму рытуалы, але з гэтай прычыны не пераймаюцца.

У Расеі легітымнасьць улады заснаваная на традыцыі царскай улады. Тут разарваная сувязь з рэлігіяй і ў гэтым сэнсе легітымнасьць надламаная. Але яна застаецца.

У Талстога у "Ганьне Карэнінай" у селяніна пытаюць, як ён ставіцца да вайны з туркамі. А той адказвае: "А што мне думаць, ёсьць імпэратар, ён нас і абдумаў, ён нас і абдумае ўва ўсіх справах". Вось і ўсё”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG