Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Менску камэнтуюць заяву ЗША?


Уладзімер Глод, Менск Беларусі, Казахстану і Ўзбэкістану, якія падтрымліваюць Расею ў спробах аслабіць Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ, давядзецца “сутыкнуцца з наступствамі такой пазыцыі”. Так заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Нікалас Бэрнз. Гэтую заяву ён зрабіў у Мадрыдзе напярэдадні штогадовай канфэрэнцыі міністраў замежных справаў — удзельніц АБСЭ.

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту папярэдзіў, што “Злучаныя Штаты Амэрыкі выступяць супраць любой спробы аслабіць Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека” .

Як дадаў Нікалас Бэрнз, аўтарства прапановаў у справе рэфармаваньня Бюро, якія зробяць яго дзейнасьць неэфэктыўнай, належыць Расеі. Падтрымліваюць яе Беларусь, Казахстан ды Ўзбэкістан.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч неаднойчы ўдзельнічаў у міжнародных канфэрэнцыях у Варшаве, дзе месьціцца Бюро, і Вене, дзе знаходзяцца галоўныя офісы АБСЭ. Ён адзначае, што Расея заўжды займае на такіх форумах жорсткую пазыцыю адносна АБСЭ і Бюро:

“Вельмі моцна крытыкуе іх, абвінавачваючы ў нейкіх падвойных стандартах, умяшаньні ва ўнутраныя справы і г.д. І Беларусь тут разам з Расеяй. Яны праводзяць сынхронную палітыку. Таксама як Казахстан і Ўзбэкістан. Гэта тыя краіны, якія апошнім часам зазнаюць найбольш крытыкі з боку АБСЭ ў сувязі з парушэньнем правоў чалавека ў разнастайных галінах: будзь то свабода слова, свабода сходаў ці свабодныя, дэмакратычныя выбары.

Ну, а калі згадаць Лазавіка, Ярмошыну і Лукашэнку, дык яны ня раз крытыкавалі АБСЭ за тое, што яна не прызнае выбараў у Беларусі. Таксама яны кажуць пра падвойныя стандарты, правакацыі ЗША”.

Прадстаўніца Цэнтарвыбаркаму Надзея Кісялёва ад камэнтара да заявы афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамэнту адмовілася:

“Я ж не магу даць камэнтар. У нас для мэдыяў камэнтуюць толькі Лідзія Міхайлаўна і Мікалай Іванавіч”.

Старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай і сакратара Мікалая Лазавіка на месцы ў гэты дзень не было. Спэцыяліст у галіне выбарчага заканадаўства Сяргей Альфер тлумачыць, чаму ініцыятывы рэфармаваньня АБСЭ і яго бюро зыходзяць перадусім з Масквы ды Менску:

“Тое, што прапануецца і Беларусьсю, і Расеяй, робіцца пад выглядам барацьбы з падвойнымі стандартамі. Але гэта можа прывесьці да таго, што АБСЭ наагул ня зможа прыняць ніякага рашэньня па сваёй дзейнасьці.

А робіцца гэта з той прычыны, што цягам апошніх некалькіх гадоў выбарчы працэс у краінах, якія выступаюць за спэцыфічнае рэфармаваньне АБСЭ, праходзіць з парушэньнем асноўных міжнародных прынцыпаў і не прызнаецца міжнароднай супольнасьцю. Гэта адносіцца перадусім да Беларусі, дзе выбары не прызнаюцца свабоднымі і дэмакратычнымі, пачынаючы з 1996 году”.

• БДІПЧ адмовілася назіраць за выбарамі ў расейскую думу, 6.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG