Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы падтрымала донараў Магілёва


Радыё Свабода Прадстаўнікі аргкамітэту ў справе стварэньня фонду для донараў “Кропля жыцьця” атрымалі пакет дакумэнтаў з Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Там – рэкамэндацыі у падтрыманьні донараў і эўрапейскія стандарты донарства.

У суправаджальным лісьце на імя кіраўніка аргкамітэту “Кроплі жыцьця” Ігара Каваленкі сакратар ПАРЭ Геза Мэзэй выказвае ўдзячнасьць донарам Магіле, за то што яны ўзьнялі праблему донарства ў Магілёве.

Ігар Каваленка кажа, што ліст з ПАРЭ – знак таго, што праблема донарства актуальная ня толькі для Беларусі, але і для Эўропы. “Аднак у Эўропе донары маюць куды болей сацыяльных гарантыя ад дзяржавы і яны больш абароненыя”, – дадаў І.Каваленка.

• Магілёўскія донары зьвярнуліся ў Раду Эўропы па тлумачэньні, 25.09.2007 • Магілёў: не стае донараў, 14.09.2007 • Магілёў: Донараў далучылі да малазабясьпечанага насельніцтва, 16.10.2007 • Магілёў: донарам пакінулі надбаўку да пэнсіі, 06.08.2007 • Донары-страйкоўцы з Магілёву дамагліся частковых саступак, 26.09.2007
XS
SM
MD
LG