Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Р.Луцэнку пакаралі на 10 сутак арышту, А.Таўстыку – на 7 сутак


Любоў Лунёва, Менск Судзьдзя Алена Някрасава патлумачыла сваё рашэньне тым, што А.Таўстыка мае двух непаўналетніх дзяцей.

Прадпрымальнікаў затрымалі ўчора пад час раздачы ўлётак з заклікам прыйсьці 10 сьнежня на Кастрычніцкую плошчу Менску на акцыю пратэсту супраць Указу Аляксандра Лукашэнкі № 760. На Р.Луцэнку і А.Таўстыку склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 (заклік удзельнічаць, альбо ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Алесь Таўстыка, адзін з заяўнікаў акцыі, і Руслан Луцэнка ноч правялі ў менскай турме на вуліцы Акрэсьціна.
XS
SM
MD
LG