Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Дракахруст: “Улады адрэагавалі на зьяўленьне Хартыі, як звычайна, па-дурному”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 29 лістапада ў розныя гады мінулага.

“Звязда” ў 1937 годзе друкуе песьню А.Туранкова на словы А.Астрэйкі:

Ой з-за гор ды з-за высокіх гор Выплывае сонца яснае. (Эх!) Шчасце прыдзе ад Крэмлёўскіх зор К нам у хаты у калгасныя.

Тыя зоры-зорачкі гараць Ясным полымем над вежамі. (Эх!) Пойдзем за Совет галасаваць Мы дванаццатага снежаня.

Будзем мы уладу выбіраць Нашу самую высокую (Эх!) Будзем мы ўсе галасаваць За сыноў сваіх, за сокалаў.

“ЛіМ” у 1947 годзе ў рэдакцыйным артыкуле “Пяцігодку — у чатыры гады!” заклікае: “Таварышы пісьменнікі! Рабочы-стаханавец, калі бярэ на сябе абавязацельства, дык абавязкова выконвае яго. Давайце і мы ў гэтай справе паследуем іх прыкладу. Абавязаліся трымаць шчыльнейшую сувязь з аўтамабільным і трактарным заводамі — будзем яе трымаць, абавязаліся стварыць кнігу пра будаўніцтва трактарнага завода — давайце створым яе. Жывое яднанне з лепшымі людзьмі нашай соцыялістычнай вытворчасці невымерна ўзбагаціць нас новымі цудоўнымі вобразамі людзей, што будуюць комуністычнае грамадства”.

“Белорусская деловая газета” на гэтым тыдні 1997 году дае слова Юр’ю Дракахрусту, які піша пра Хартыю’97: “Улады адрэагавалі на зьяўленьне хартыі, як звычайна, па-дурному. Спачатку замоўчвалі, потым паспрабавалі арганізаваць “Антыхартыю”: у “Народной газете” і “Знамени юности” надрукавалі сварлівую заяву, якую падпісалі шаноўныя рэлікты камуністычнай эпохі. Заява спрацавала на хартыю. “Калі ўжо гэтыя супраць, дык мне ня быць за неяк нат і няёмка”, — так падумалі вельмі многія. За гэта асобны дзякуй Уладзімеру Замяталіну. Мае рацыю прэзыдэнт — тонкага розуму чалавек”.
XS
SM
MD
LG