Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску будуць судзіць лідэраў прадпрымальнікаў


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў судзе Заводзкага раёну Менску будуць судзіць прадпрымальнікаў Алеся Талстыку і Руслана Луцэнку.

Іх затрымалі ўчора пад час раздачы ўлётак з заклікам прыйсьці 10 сьнежня на Кастрычніцкую плошчу Менску на акцыю пратэсту супраць Указу Аляксандра Лукашэнкі № 760. На іх склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 (заклік удзельнічаць, альбо ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Алесь Талстыка, адзін з заяўнікаў акцыі, і Руслан Луцэнка ноч правялі ў менскай турме на вуліцы Акрэсьціна.
XS
SM
MD
LG