Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяржук Цімохаў: “Я бачу нашу працу адкрытай і празрыстай”


Ганна Соўсь, Менск Новым старшынём Беларускага саюзу масткоў стаў Уладзімер Савіч. Сакратаром па выставачнай дзейнасьці Беларускага саюзу мастакоў абраны сябра суполкі “Пагоня” мастак Сяржук Цімохаў. Пра свае пляны ён расказаў Радыё Свабода.

“Найперш трэба разабрацца і ўвайсьці ў курс справы, што мы маем у фінансавым пляне і ў пляне праблем, якія застаюцца. Таму што бяз гэтага нельга рушыць наперад. Трэба яшчэ павялічыць наш працоўны калектыў. І трэцяе – будзем склікаць старшынь сэкцый і абмяркоўваць. Хаця праграма ёсьць, мы ведаем, што рабіць, але трэба разам зьбірацца і калегіяльна вырашаць нашыя пэрспэктывы. Я бачу толькі такім чынам.

Я бачу нашу працу адкрытай і празрыстай. Каб не было ў нас падводных рухаў. Трэба ўсё рабіць на дэмакратычнай аснове, як запісана ў нашым статуце. І тады, я думаю, усе праблемы будуць вырашацца пасьлядоўна і як належыць”, – кажа Сяржук Цімохаў.

Новаабраны старшыня Саюзу мастакоў Беларусі Ўл.Савіч і Сяржук Цімохаў, Менск, 28.11.2007
Уладзімер Савіч і Сяржук Цімохаў

Мастак Мікола Купава вельмі задаволены выбарам дэлегатаў зьезду масткоў.

“Я ацэньваю проста выдатна. Фактычна, за апошнія гады гэта наша першая перамога – істотная, якасная і пэрспэктыўная”.
XS
SM
MD
LG